Сам Аляксандр Васільевіч родам з Тульскай вобласці.

– Было ўсё – дзяцінства, бацькі, вучоба ў школе, сябры, а затым вайна, – успамінае Аляксандр Васільевіч. – На фронце загінуў мой бацька. У 1944 годзе мяне прызвалі на службу ў Маскоўскую ваенную акругу. Курсантам 2-га асобнага вучэбнага артылерыйскага палка вывучаў азбуку Морзе, радыёсправу, вывучалі і другія рэчы, – расказвае ветэран. – Рыхтавалі нас, радыётэлеграфістаў, у тыл праціўніка. У 1945 годзе служыў ў 2040-м асобным гаўбічным артылерыйскім палку. Затым накіравалі ў Беларускую ваенную акругу ў 48 гвардзейскую стралковую дывізію. Адразу быў ў Лідзе ва ўзводзе камандуючага ўпраўлення артылерыйскай дывізіі. Давялося служыць і камандзірам узвода контрразведкі.

З 1947 года служыў Аляксандр Васільевіч у Навагрудку.

– Навагрудак у пасляваенны час паціху пачынаў аднаўляцца. Сёння, праз столькі гадоў, і не пазнаеш той горад, дзе я служыў, – гаворыць А.В. Буеў, – дзе сустрэўся з будучай жонкай Еўдакіяй Кірэеўнай. З гэтым горадам звязаны самыя лепшыя гады жыцця. Пасля звальнення і выхаду на ваенную пенсію я не сядзеў дома. З 1978 года на працягу 15 гадоў быў старшынёй прэзідыума раённага савета Беларускага таварыства аўтамотааматараў. Арганізоўваў курсы матацыклістаў і ў раёне, і ў горадзе, выкладаў правілы дарожнага руху. Курсы былі ў сельскагаспадарчым тэхнікуме (зараз – аграрны каледж), а таксама былі арганізаваны і ў многіх калгасах. Часта ад таварыства ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, займалі першыя месцы не толькі на ўзроўні раёна, удзельнічалі ў спаборніцтвах абласных, рэспубліканскіх. І часцей за ўсё наша каманда прывозіла першыя і другія месцы. Пазней я быў сакратаром камісіі бяспекі дарожнага руху, – дадае Аляксандр Васільевіч.

На фотаздымках, якія захоўваюцца ў альбоме А.В. Буева, вельмі шмат яго саслужыўцаў, і кожнага Аляксандр Васільевіч памятае, пра кожнага можа расказваць бясконца.

У скарбонцы Аляксандра Васільевіча шмат ганаровых узнагарод, грамат, якія ён атрымаў падчас службы, а таксама пазнейшыя, калі ўжо працаваў у таварыстве аўтамотааматараў. Аляксандр Васільевіч ніколі не сумуе, вядзе актыўны і здаровы лад жыцця. Ён часты госць у сярэдняй школе №3 г. Навагрудка, а таксама цесна супрацоўнічае з Вераб’евіцкім сельсаветам.

Вольга  Пісар, газета “Новае жыццё”. Новогрудский район.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website