4 жніўня ў весцы Данюшава Смаргонскага раёна з нагоды 21-годдзя асвячэння касцёла і
30-годдзя вяртання яго вернікам адбыўся парафіяльны фэст і свята вёскі. Свята вёскі
было падрыхтавана Сасноўскай сельскай бібліятэкай-клубам і праходзіла пад дэвізам
«Куточак родны, сэрцу мілы…». Радасны настрой святкаванню задавала выступленне
вакальнага гурта ветэранаў «Крынічанька»са Смаргоні. У яго выкананні прагучалі
музычныя кампазіцыі пра веру і любоў, якія нікога не пакінулі абыякавым, закранаючы
самыя патаемныя струны душы не толькі мясцовых жыхароў, але і прыехаўшх здалёк
гасцей, у тым ліку з Польшчы, Літвы, Казахстана.Смаргонскія паэткі, удзельніцы гурта
Вольга Андрушчанка і Ірына Гаева так пранікнёна чыталі свае вершы, што ў некаторых
гледачоў выступалі на вачах слёзы. Самы гарачы водгук у слухачоў знайшлі песні
салістаў гурта Валянціны Будзько, Раісы Бярняк, Крысціны Бальцэвіч, нязменнага
кіраўніка калектыву Васіля Карпеца. Нягледзячы на паважаны ўзрост удзельнікаў гурта
«Крынічанька» (самай старэйшай удзельніцы Юліі Аляксандраўне Шэміс нядаўна
споўнілася 85 год), іх жыццё застаецца багатым на артыстызм, творчы запал і
бясконцую любоў да музыкі. Кожны з іх па-свойму унікальны і таленавіты, а энэргічны
творчы музыкант Васіль Карпец не проста кіраўнік — ён сэрца калектыву.
Атрымаўся цудоўны канцэрт. вятар Уладзіслаў, усё прысутнічыя выказвалі шчырую
падззяку артыстам, жадалі ім найлепшага здароўя і новых творчых поспехаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website