Выхаванцы дома сямейнага тыпу атрымалі падарункі

Напярэдадні навучальнага года жыхарам дома сямейнага тыпу ў Астраўцы не было калі сумаваць – яны сустракалі гасцей і прымалі падарункі.

Зараз у Наталлі і Генадзя Сінкевічаў, якія некалькі гадоў назад выбралі прафесію мамы і таты ў доме сямейнага тыпу, 15 дзяцей: 6 студэнтаў і 9 школьнікаў. Падрыхтаваць усіх да вучобы – справа нялёгкая, таму дапамога нераўнадушных людзей у рамках дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу» вельмі дарэчы.

Сёлета першымі ў госці да Сінкевічаў завіталі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў – зразумела, не з пустымі рукамі. Сшыткі, альбомы, ручкі, алоўкі, фламастары – скрынка з канцылярскімі таварамі хутка знойдзе прымяненне ў навучальным годзе. А каб падрыхтоўку да школы зрабіць весялейшай, старшыня ветэранскай арганізацыі Ірына Шляхтун уручыла хлопчыкам і дзяўчынкам яшчэ і салодкі падарунак. Дзеці паабяцалі добра весці сябе на занятках і старанна рыхтавацца да ўрокаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website