Астраўчане перамаглі ў форуме па скандынаўскай хадзьбе

У Ашмянах адбыўся форум для пажылых грамадзян па скандынаўскай хадзьбе «Крочым разам», прысвечаны Году народнага адзінства і 680-годдзю горада. Удзел у ім прымалі каманды тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва трох раёнаў-суседзяў – Ашмянскага, Астравецкага і Іўеўскага.

Умовы спаборніцтва былі цікавыя і даволі складаныя. Трэба было пераадолець фіксіраваную дыстанцыю ў эстафеце парамі і насустрач адзін адному на хуткасць і правільна – скандынаўская хадзьба мае свае асаблівасці. У выніку астраўчане занялі першае месца, ашмянцы – другое, іўеўцы – трэцяе. А яшчэ ўсім жадаючым было прапанавана прайсці скандынаўскай хадзьбой адзін круг. І тут сапраўднае майстэрства паказаў прадстаўнік Астраўца Віктар Уладзіміравіч Бабёр. За што быў удастоены першага прыза.

А затым былі танцавальны флэш-моб і цёплая бяседа за кубкам гарбаты.

Текст: Таисия Семёнова

Фота Аксаны Свірскай

http://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website