Астраўчане залатога ўзросту прымалі віншаванні

Сімвалічна, што “залатая восень” – пара мудрасці, накопленага досведу і вопыту – у жыцці чалавека супадае з каляндарнай восенню. Людзі паважанага ўзросту сёння прымалі віншаванні з нагоды Дня пажылых людзей.

 

Урачыстае мерапрыемства “Залаты агеньчык” сабрала ветэранаў працы, актывістаў грамадскіх аб’я днанняў, прадстаўнікоў раённай улады на імправізаванай святочна ўпрыгожанай пляцоўцы побач са шматфункцыянальным комплексам сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі.

Віншаванне прадстаўнікоў паважанага ўзросту старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук распачала з хвіліны маўчання ў памяць пра нядаўна загінулага пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі. Пасля гэтага Ірына Эдуардаўна зачытала прывітальны адрас:

– Ад імя раённых выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды цёплага і сардэчнага свята – Дня пажылога чалавека. Гэты дзень – сімвал еднасці і пераемнасці пакаленняў і сувязі часоў; гэта дата – не напамін пра ўзрост, а цудоўная магчымасць выказаць падзяку вам, нашым матулям, бацькам, ветэранам працы, пенсіянерам за ўклад у развіццё нашага раённа, шматгадовую добрасумленную працу, вашы вопыт, дабрыню і мудрасць. Вы – захавальнікі традыцый і маральных каштоўнасцей, апора і падтрымка для маладога пакалення.

Віншаванні Ірына Эдуардаўна падмацавала ўзнагародамі. Падзячныя пісьмы Астравецкага раённага выканаўчага камітэта атрымалі былы педагог, кіраўнік спартыўнай секцыі ветэранаў у спартыўна-аздараўленчым комплексе “Імпульс” Валерый Блахін і былы супрацоўнік рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”, актыўны член інтэлектуальнага клуба “Што? Дзе? Калі?”, адна са складальніц раённай кнігі “Памяць” Таіса Сямёнава. Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі былога старшыню праўлення калгаса імя Калініна, намесніка старшыні раённага савета ветэранаў Віктара Ермака і былога загадчыка аддзела адукацыі, актыўнага ўдзельніка хора ветэранаў “Вясёлка” Уладзіміра Булавіцкага.

 

 

 

Цёплыя віншаванні прысутным адрасавала і старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун:– Сённяшняе свята набыло асаблівае значэнне менавіта ў Год народнага адзінства. У нас адна любімая незалежная краіна – Беларусь. Нашы ветэраны маюць магчымасць і актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах: спяваюць, танцуюць, ладзяць сустрэчы і ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. Дзякуй раённым уладам за падтрымку і памяць. Мы захавалі мір, які здабылі нашы бацькі і дзяды, – і ўжо на працягу многіх гадоў наша Беларусь не ведае, што такое вайна. Здароўя, дабрабыту ў сем’ях і дабрыні! Няхай залаты ўзрост будзе такім на ўсе гады аксамітнай пяшчотнай восені.Верыцца, што пажаданні, як і музычныя падарункі ад лепшых артыстаў Астравеччыны, яшчэ доўга будуць саграваць душэўным цяплом кастрычніцкімі вечарамі людзей старэйшага пакалення.

 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
http://www.ostrovets.by/
Сюжет о том, как проходил День пожилых людей в Островце, можно посмотреть по ссылке: https://www.youtube.com/watch?v=WSMqJbl21v8

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website