Віншаванні прымалі вязні фашысцкіх канцлагераў

У першы дзень кастрычніка ў госці да вязняў фашысцкіх канцлагераў завіталі прадстаўнікі раённай маладзёжнай арганізацыі і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і павіншавалі са святам залатога ўзросту.

 

– Мы віншуем вас з Днём мудрасці, бо вам ёсць што расказаць і чым падзяліцца з нашчадкамі, схіляем галовы перад вашай мужнасцю і трагічнымі падзеямі, што давялося перажыць і ганарымся, што маем магчымасць выказаць вам павагу і пашану. Моцнага вам здароўя, добрага настрою і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця, – з такімі пажаданнямі да вязняў звярнуліся першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец і загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Вольга Альфер і ўручылі падарункі.

 

 

Адрасаты гэтых слоў – Ніна Іларыёлаўна Мілідовіч, Соф’я Цярэнцьеўна Палуян, Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, Ніна Адамаўна Маргуж, Галіна Мікітаўна Петрык (Таццяна Нікіфараўна Волкава, на жаль, трапіла ў бальніцу і яе павіншаваць не атрымалася) – сціпла і радасна ўсміхаліся ў адказ, дзякавалі за ўвагу і памяць, і жадалі самага галоўнага – міра і згоды на зямлі.

 

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич

http://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website