Юбілей  Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі

 

У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшлі ўрачыстасці з нагоды 35-годдзя з дня ўтварэння Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі. У іх прынялі ўдзел актывісты ветэранскага руху раёна,  прадстаўнікі мясцовай улады,  грамадскіх арганізацый,  работнікі культуры.
З дакладам выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Іванаўна Кошур, якая зрабіла экскурс у гісторыю стварэння арганізацыі, расказала пра справы ветэранаў вайны і працы, выказала словы ўдзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю. Ветэранам былі ўручаны ўзнагароды, падзякі, падарункі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website