Літаратурна-музычная імпрэза “Купала і Колас – народа душа і голас” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы

 

У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”. Прысутныя прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай імпрэзе пад назвай “Купала і Колас – народа душа і голас”, якая прайшла ў межах бібліятэчнага праекта “Разам з Купалам і Коласам: літаратурныя спатканні”.

Вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі тэмамі творчасці песняроў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі адлюстраванню тэмы прыроды, таму што ў сваёй творчасці Янка Купала і Якуб Колас пранікнёна і глыбока раскрылі прыгажосць роднай прыроды. Яны не толькі апявалі маляўнічую красу роднага краю, але і вучылі бачыць і разумець прыроду, адчуваць захаваную ў ёй прыгажосць і магутную сілу.

Пад час сустрэчы прагучалі песні на словы Я.Купалы і Я.Коласа: “Спадчына”, “Дзве таполі”, “Явар і каліна”, “Мой родны кут…”, “Ручэй”, а таксама ў выкананні бібліятэкараў і гасцей гучалі мілагучныя лірычныя вершы беларускіх песняроў.

На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель. У яго захаваўся юбілейны медаль, выпушчаны да стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы, які ён прадэманстраваў прысутным і расказаў гісторыю яго з’яўлення ў сямейнай калекцыі.

Прысутныя адзначылі, што колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Янка Купала i Якуб Колас – выдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру. Яны вечна будуць жыць у сэрцы нарадзіўшага іх народа. Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы і Коласа.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Разам з Купалам і Коласам: літаратурныя спатканні”, на якой прадстаўлены творы песняроў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website