Мікалаеўскі кірмаш сабраў у цэнтры Міра аматараў добрых песняў, запальваючых танцаў і смачнай кухні

 

27 жніўня ў г.п. Мір адбылося адкрыццё міжрэгіянальнага свята «Мір-Фэст», у якім прынялі ўдзел дэлегацыі Карэліцкага, Навагрудскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага і Баранавіцкага раёнаў. Гэтыя пляцоўкі сталі не толькі месцам, дзе працавалі гандлёвыя падворкі гэтых сельскагаспадарчых арганізацый, але

і але і падзеяй, дзе госці мелі магчымасць адвесці душу ў розных забавах, танцах, выступленнях артыстаў. Як і кірмаш мінулых стагоддзяў, Мікалаеўскі стаў шматнацыянальным. Тут працавалі яўрэйскі рэстаран на адкрытым паветры “Шэпшаль”,  беларуская кавярня “У Кузьміча”, польскі магазін “Вспулдэльня”, фотамайстэрня Гольдзіна і нават размясціўся сапраўдны цыганскі табар.

У гэты дзень музей “Замкавы комплек “Мір” прыняў трохмільённага наведвальніка. Ім аказалася жыхарка г. п. Радунь Воранаўскага раёна Паліна Валінская.

Удзельнікаў фестывалю вітаў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў. На мерапрыемстве прысутнічалі шмат ветэранаў працы. Пярвічная ветэранская арганізацыя г. п. Мір – прадстаўляла польскі “Вспудэльня”.

28 жніўня факельнае шэсце і фаер-шоу сталі завяршэннем міжрэгіянальнага свята «Мір-фэст».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website