Былых вязняў канцлагераў павіншавалі з Днём Незалежнасці

IMG_7955.JPG

Былыя вязні канцэнтрацыйных лагераў прымалі віншаванні з Днём Незалежнасці. Падарункі і музычны сюрпрыз ім прывезлі дахаты.

Цёплымі словамі і шчырымі пажаданнямі віталі жыхароў Астравеччыны, якім у гады Вялікай Айчыннай вайны давялося прайсці жахі канцлагераў, старшыня савета ветэранаў Ірына Шляхтун і старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Ірына Раткевіч. Разам з падарункамі яны перадалі былым вязням грашовыя сертыфікаты ад райвыканкама.

Прыемным дапаўненнем да віншавання стаў вакальна-танцавальны нумар «Мы беларусы» ад калектыву «Натхненне» тэрытарыяльнага цэнтра. Тыя, каму прысвячаўся гэты невялікі канцэрт, шчыра дзякавалі за сюрпрыз.

– Гледзячы на вас, я, напэўна, памаладзела настолькі, што мне захацелася апынуцца разам з вамі як артыстцы. Слухаю, як вы спяваеце, – і гэта энергія пераходзіць да мяне. Вялікі дзякуй! – звярнулася да гасцей Ніна Адамаўна Маргуж. – Добра, што пра нас памятаюць, віншуюць – уражанні ад сустрэч застаюцца на гады. Я з павагай стаўлюся да такіх дат, як 9 мая, 22 чэрвеня, 3 ліпеня – для мяне яны святыя, таму заўсёды прыходжу ў гэтыя дні на мітынг. Пра тое, што мы перажылі, нават успамінаць цяжка: у канцлагеры загінуў мой брат, мяне цудам выратавала маці. Добра, што ўсе тыя жахі мінулі. Трэба цаніць мірнае жыццё, быць згуртаванымі, любіць Радзіму.

Пажаданнем міру і шчасця сучаснаму і будучаму пакаленням адказвалі на віншаванні былыя вязні. А Еўдакія Рыгораўна Сігалёва нават трайное «ўра!» зрабіла.

 З першых вуснаў

Ірына Шляхтун:

– На жаль, у Астравецкім раёне не засталося ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, але пражываюць 5 былых вязняў канцлагераў. Гэта людзі-сімвалы тых гераічных гадоў, ахвяр, прынесеных у імя Перамогі беларусамі, і савецкім народам у цэлым. І яны, прайшоўшы сапраўднае пекла, захавалі дабрыню душы, не азлобіліся на свет і людзей, з удзячнасцю сустракаюць кожны свой дзень. Іх вера і пачуццё патрыятызму патрэбны нам і нашым нашчадкам.

IMG_7982.JPG

IMG_7975.JPG

IMG_7922.JPG

IMG_7930.JPG

Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова
Источник: газета «Островецкая правда», https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website