«Зімовыя замалёўкі». У Бераставіцкай райбібліятэцы адбылося мерапрыемства ў рамках акцыі «Ад усёй душы»

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі для людзей шаноўнага ўзросту “Ад усёй душы” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зімовыя замалёўкі”.

Прысутных павіншавалі з Новым годам. Усе разам распавядалі любімыя вершы пра зіму, спявалі песні, пагрузіліся ў свет зімовых пейзажаў, створаных рускімі мастакамі, разгадвалі зімовыя казкі. Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі дзіцячых забаў, святкавання Каляд.

Гэта было незабыўнае падарожжа, у якім кожны на імгненне адчуў зімовае чараўніцтва.

Служба інфармацыі «БГ»

Источник: «Берестовицкая газета», https://www.beresta.by/zimovyja-zamaljo-ki-u-berastavickaj-rajbiblijatjecy-adbylosja-merapryemstva-ramkah-akcyi-ad-usjoj-dushy/

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website