Родная мова гучыць сардэчнаю струною…

 

 

 

Ветэраны працы – члены Воранаўскай раённай арганiзацыi ветэранаў, далучылiся да мерапрыемстваў, прысвечаных Мiжнароднаму дню роднай мовы.

У памяшканнi раённага савета ветэранаў сабралiся сапраўдныя знаўцы беларускай мовы. Яны адказна падыйшлi да напiсання дыктоўкi па беларускай мове. Тэмай была абрана прыгажость роднага краю i яго жыхароў.

Пасля дыктоўкi ўсе разам успамiналi творы беларускiх пiсьменнiкаў i чыталi вершы на роднай мове. Потым, за шклянкай духмянага чаю, удзельнiкi мерапрыемства дзялiлiся сваiмi ўражаннямi i добрым настроем.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website