Вандроўка “Творы нашай маладосці” прайшла ў Пагранічнай сельскай бібліятэцы

23 жніўня ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “ДИВО” адправіліся у бібліятэчную вандроўку “Творы нашай маладосці”.
Вясёлая кампанія з добрым настроем на фірмовым экспрэсе “Маладосць” вырушыла ў самае дэфіцытнае падарожжа — у часы, калі дрэвы былі вялікімі, цэны — капейкавымі, а кнігі чыталіся пад коўдрай з ліхтарыкам.
Падчас падарожжа ўдзельніцы пабывалі па станцыях: “Чарга за дэфіцытам”, “Літаратурныя гаданні на кававай гушчы”, “Музычная чытальная зала”, “Следства вядуць знаўцы”, “Часопісны столік: Саветы з мінулага”, “Душэўная гарбата”.
Білеты здаваць ім не трэба было, бо маршрут ухвалены “Міністэрствам настальгіі”.
Источник: «Берестовицкая газета», https://beresta.by/news/kultura-i-dukhovnost/vandrouka-pagranichnaya-bibliyateka/?ysclid=mt9mh0295a542036920