Не забудзем нiколі!

                                                                                                                                       Пяшчотны  Белы Край, наша Краiна, Радзiма. Край буслоў i зуброў…

У недалёкiм мінулым на яго знянацку наляцела чорная хмара — вайна.   23 чэрвеня 1941 года ў 11.00  ворагi  пачалі бамбіць Ваўкавыск. Ён знаходзіўся  на самым стратэгiчным напрамку Беларускай чыгункі з Беластока.

Нашы вайскоўцы змагалiся ў неверагодна цяжкiх умовах, але няроўнымi  былi сiлы, i 27 лiпеня 1941 года адчайнае супрацiўленне было зломлена ворагамi. Шмат пакутаў выпала на  долю тых, хто застаўся ў жывых.

 

.

У гады вайны  Нямецка-фашысцкія карнікі звозiлi сюды замучаных-закатаваных  людзей i знiшчылi больш за 4 000 чалавек. Сёння там стаiць помнiк з надпiсам «Вечная  память жертвам фашизма».

У лiпенi 1942 года тут расстралялi камсамольцаў-падпольшчыкаў. На помнiку словы — «Героям подпольщикам». I гэта не адзiнкавыя помнiкi —  сведкi жудасных  распраў. Амаль у кожнай мясцовай вёсцы яны ёсць таксама, і нагадваюць нам, жывым, пра тую варожую лютасць.

У Шавулічах жылі мірныя людзі, сеялі жыта і пяклі хлеб. Але 7 лiпеня 1943 года вёска была спалена разам з усiм насельнiцтвам. Згарэлі 366 чалавек. Шавулічы так і не адрадзіліся. Засталiся толькi ледзь прыкметныя брукаваныя вулiцы. Як памяць пра загінулых цяпер там узведзены мемарыяльны комплекс, i кожны год праводзяцца жалобныя мiтынгі.

Але вось пачалася аперацыя “Баграціён, загрымела кананада Чырвонай Армii. Вызваленцы адваёўвалi ў ворага вёску за вёскай, горад за горадам. Было вельмi важным адрэзаць фашыстам шлях па шашы i чыгунцы на  Беласток.  I ранкам 14 лiпеня 1944 года Чырвоны  Сцяг  Перамогi  ўзвіўся над  вызваленым ад чорнай фашысцкай  чумы  Ваўкавыскам (сцяг знаходзiцца у музеi Баргацiёна).

Дасталося ўсiм нямала: i зямлi, i будынкам, i жыхарам. Адны пайшлi ваяваць i не вярнулiся, другiя сталi інвалідамі. Сталыя людзi i падлеткі  пачалі плённую працу па ўзнаўленню калгасаў, саўгасаў, прадпрыемстваў, чыгункi, вёсак, гарадоў i ўсёй Беларусi.

У гэтым  годзе 14 лiпеня  споўніцца 75 гадоў з Дня вызвалення нашага города Ваўкавыска ад нямецка-фашыскiх захопнiкаў. Мы, маладзейшыя, не  бачылi жахаў, пакут, голаду i холаду, але  памятаем і будзем памятаць пра тых, хто нам падараваў мiр, жыццё, радасць, хто збярог нашу родную Беларусь.

Грамадская арганiзацыя ветэранаў чыгуначнага вузла Ваўкавыск будзе заўжды шанаваць памяць забiтых, спаленых, закатаваных i памерлых ад ран абаронцаў Айчыны. Ветэраны чыгуначнага вузла Ваўкавыск працягнуць актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне каля  магiл, абелiскаў, мемарыялаў.

На аснове гістарычных дадзеных мы падрыхтавалі сваю “КНИГУ ПАМЯТИ”, са старонак якой на нас глядзяць героi  Вялікай Айчыннай  вайны.

Нiзкi ім усім паклон!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website