У актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў адкрыты дыялог моладзі «Сувязь пакаленняў». Мерапрыемства падрыхтавалі Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА «БРСМ» сумесна з раённым саветам ГА «БРПА».
Прыняць удзел у адкрытым дыялогу былі запрошаны навучэнцы гарадскіх школ, старшыня раённага савета ветэранаў Л. Ю. Кашко, видавочца Вялікай Айчыннай вайны А. Ю. Лях, ветэраны камсамольскага і піянерскага руху Г. М. Чура, Л. І. Халопік, а таксама моладзевыя лідары нашага часу — першы сакратар раённага камітэту ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык і старшыня раённага савета ГА «БРПА» Ірына Мішчанка.