На сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу выступiлi харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Трэба адзначыць, што калектывы астатнiх раёнау выступяць заўтра ў Ваўкавыску. Такім парадкам з 1994 года фестываль праходзіць кожны год у сакавіку ці красавіку, а гэта значыць, што сёлета ён юбiлейны, з чым i вiншуем яго ўдзельнiкаў, арганiзатараў i шчырых прыхiльнiкаў!
На фестывалi сёння выступiлi 14 творчых калектываў, у тым лiку па два з Лiдскага, Смаргонскага, Карэліцкага і нашага раёнаў. Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных групаў, а таксама аўтарскія паэтычныя творы.
Падчас выступленняў многiх ветэранскiх калектываў гучалi аўтарскiя вершы, а артысты з Воранава ў свой канцэрт уключылі i танцавальныя элементы. Свята доўжылася некалькі гадзiн, якiя для гледачоў i абласнога журы праляцелi, як iмгненне. Завяршэнне мерапрыемства было не менш хвалюючым i прыгожым. Героем » дня» стаў ветэранскi калектыў з Воранава » Землякi», таму што менавiта на свяце было афіцыйна абъяўлена аб прысваенні хору пачэснага і высокага звання «народны». Не засталіся па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства і ветэраны — удзельнiкi калектываў, якiя нягледзячы на ўзрост 85 i болей гадоў не старэюць душой, не развітваюцца з песней.
Ад iмя абласной грамадскай арганiзацыi «Беларускi фонд мiра» падарункi ўручыў А. Раманюк, старшыня Iўеўскай раённай грамадскай структуры. I вельмi прыемна, што абласное журы заўважыла нашых маленькiх танцораў з Iўеўскай школы мастацтваў ( кiраўнiк М. Шыдлоўская), якiя адкрывалi юбiлейны фестываль паважаных ветэранаў з усiх куткоў любiмай Гродзеншчыны — прыгожай зямлi таленавiтых людзей.
Читать полностью: http://www.ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/5050-sjonnya-i-i-adby-sya-ablasny-festyval-narodnaj-tvorchastsi-veteranskikh-kalektyva-ne-stareyuts-dushoj-veterany.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!