І зноў прэм’ера: прапануем да прагляду кліп на песню “Родны “Азот”, якую напісалі і выканалі завадчане

Сёння мы прапануем вашай увазе чарговы праект, рэалізованы па ініцыятыве рэдакцыі газеты “Гродзенскі хімік”, – кліп на кампазіцыю “Родны “Азот”. З песні пра нашае з вамі прадпрыемства, якую ў маі на сцэне драмтэатра выканалі слесар-рамонтнік цэха цыклагексанон-2 Генадзь Макаранкаў, інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі аддзела кантроля і менеджменту якасці філіяла “Завод Хімвалакно” Лізавета Мікулінская і вадзіцель ТУП “АзотСпецТранс” Сяргей Ярашэвіч, стартаваў урачысты вечар, прысвечаны Дню хіміка. Музыка і словы атрымаліся настолькі шчырымі, а сам творчы нумар заслужыў столькі апладысментаў, што пасля канцэрту ўзнікла ідэя захаваць яго ў гісторыі і зняць кліп.

А з’явілася кампазіцыя “Родны “Азот” дзякуючы таленту нашых калег. Верш напісаў ветэран працы прадпрыемства, член Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іваноўскі ветэран працы прадпрыемства, член Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іваноўскі

музыку – апаратчык гатавання хімічных раствораў цэха АКіКАС Аляксей Пасікаў.

Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у стварэнні і выкананні песні, а таксама работнікам тэлерадыёкампаніі “Гродна” за відэаздымку і мантаж. Нам кліп вельмі спадабаўся, спадзяёмся спадабаецца і вам. Прыемнага прагляду!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website