Горячее воскресенье: Мали отпраздновали день деревни
Прычынай спякоты, якая добрым настроем разлілася па жылах усіх, хто сабраўся на пляцоўцы каля Дома культуры аграгарадка Малі, стала не солнца, а мерапрыемства, якое аб’ядноўвае аднавяскоўцаў, робіць іх не проста дружнымі суседзямі, а сапраўднымі роднымі людзьмі, – свята вёскі.
Канцэрт з удзелам «Польскага рэха Астраўца», мясцовых зорачак эстрады і гасцей з Ашмянскага раёна распачаў свята вёскі, пачэсным госцем якога стала старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. Ірына Баляславаўна, якая, да слова, нарадзілася і вырасла ў Малях, падарыла роднай вёсцы вышытую сваімі рукамі карціну з ружовымі півонямі, а ў музейны пакой – фотаздымкі адкрыцця ў вёсцы помніка Іосіфу Гашкевічу.
Падарунак ад аднавяскоўцаў і работнікаў культыры аграгарадка атрымала старэйшая жыхарка вёскі Тарэса Мартынаўна Мікліс.
Конкурс дзіцячых малюнкаў, бяспройгрышная латэрэя, батуты, салодкая вата і папкорн – дзеці на свяце роднай вёскі таксама змаглі знайсці сабе занятак па душы.
Вечарам жыхароў і гасцей Маляў парадавалі выступленне групы «Блюз кафэ», дыскатэка і вогненнае шоу.