Молитва, цветы и свечи – в память о погибших
Пачатак новай добрай традыцыі залажылі члены раённай ветэранскай арганізацыі. Першага лістапада, калі ўсе
збіраюцца на могілкі, каб успомніць сваіх родных і блізкіх, яны з кветкамі і лампадкамі прыйшлі да помніка
загінуўшым землякам.
У гэты дзень вернікі каталіцкай канфесіі ўспамінаюць Усіх Святых, у праваслаўнай царкве рыхтуюцца да Усяленскай
бацькоўскай суботы, каб памаліцца за хрысціян, ад веку спачыўшых. А члены прэзідыума раённай ветэранскай
арганізацыі на чале з яе былым і сённяшнім старшынямі Расціславам Гертам і Ірынай Шляхтун сабраліся ля помніка
воінам-вызваліцелям у лесапарку, каб не толькі аддаць даніну памяці і павагі землякам, што змагаліся з фашыстамі, але і
памаліцца за душы герояў.
Хочацца верыць, што ў традыцыі, якая распачалася сёлета, будзе працяг. Бо гэта трэба і мёртвым, і жывым.
Текст: Нина Рыбик
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website