Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць на Бераставіччыне, атрымалі матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта.

На жаль, з кожным годам людзей, якія набліжалі вызваленне  беларускай зямлі ад нямецкай акупацыі, застаецца ўсё менш. На сённяшні дзень у Бераставіцкім раёне пражывае  ўжо толькі чатыры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Усіх іх напярэдадні свята наведалі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова.

Андрэй Іосіфавіч выказаў ветэранам вайны словы шчырай падзякі за іх неацэнны ўклад у набліжэнне Вялікай  Перамогі, за працу па аднаўленні краіны ў пасляваенныя гады, пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця і ўручыў матэрыяльную дапамогу, выдзеленую са сродкаў мясцовага бюджэту.

— Мы вельмі ўдзячны раённаму выканаўчаму камітэту за тое, што ветэраны вайны  на Бераставіччыне акружаны належнай ўвагай і клопатам, – адзначыла Алена Сілкова. – Напярэдадні такіх важных дзяржаўных свят, як Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень абаронцаў Айчыны яны традыцыйна атрымліваюць матэрыяльную дапамогу як падзяку ад усіх нас за магчымасць жыць пад мірным небам. Гэта вельмі важна – не забываць пра тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, здабываў для нас свабоду і незалежнасць, падымаў з руін нашу краіну ў пасляваенныя гады.

Подписи к снимкам:

1- Намеснік старшыні райвыканкама А.І. Шчука віншуе са святам П.А. Шкулепу з аграгарадка Пагранічны

2- Матэрыяльную дапамогу атрымлівае З.Е. Акуліч з аграгарадка Кватары

3- Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website