Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачалося 4 жніўня.


У першы дзень датэрміновага галасавання карэспандэнт «Астравецкай праўды» зазірнуў на Астравецкі выбарчы ўчастак №4, які размясціўся ў СШ №2 г. Астраўца.

Застаецца некалькі хвілін да адкрыцця ўчастка. Усё гатова да прыёму выбаршчыкаў: падрыхтаваны спісы, абсталяваны кабіны для тайнага галасавання. У прысутнасці назіральнікаў ад раённага савета ветэранаў і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” члены выбарчай камісіі апячатваюць урну для датэрміновага галасавання.

Роўна ў 10.00 старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Сілюк адкрывае ўчастак для галасавання. Першы выбаршчык не прымусіў сябе чакаць – ім стала пенсіянерка Ванда Грынкевіч.

– У выбарчых кампаніях рознага ўзроўню ўдзельнічаю пастаянна, – расказала астраўчанка. – Галасаваць датэрмінова для мяне стала традыцыяй.

Тыя, хто будзе галасаваць упершыню – а такіх на выбарчым участку №4 чакаецца пяцёра – атрымаюць на памяць пра важную падзею ў сваім жыцці блакноты і календары.

Прагаласаваць датэрмінова можна кожны дзень, з аўторка да суботы ўключна, з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін на выбарчым участку па месцы жыхарства.

Текст и фото: Алёна Гануліч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website