“За любімую Беларусь” для нас, дзяцей, унукаў! Дзятлаўчане выйшлі на мітынг

“За любімую Беларусь” для нас, дзяцей, унукаў! Дзятлаўчане выйшлі на мітынг

У райцэнтрах Беларусі і Гродзеншчыны ў прыватнасці прадаўжаецца эстафета мітынгаў  “За Беларусь”.

26 жніўня, пасля працоўнага дня, да яе далучылася Дзятлава, расказвае газета «Перамога».

1.jpg

На плошчы 17 верасня райцэнтра было шматлюдна. Тут сабраліся прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў раёна і нераўнадушныя мясцовыя жыхары, у тым лiку ветэраны, каб падтрымаць абраны нашай краінай курс – за мірнае жыццё, бяспечную і суверэнную дзяржаву.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Прыехаў і далучыўся да землякоў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.

6.jpg

З нацыянальнымі сцягамі, расцяжкамі, плакатамі ў руках дзятлаўчане прыйшлі на плошчу выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і падтрымаць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.

7.jpg

8.jpg

– Я сёння прыйшла на мітынг, каб выказаць не толькі сваю пазіцыю, але і пазіцыю пераважнай колькасці ўдзельніц Дзятлаўскай раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын”, – зазначыла старшыня аб’яднання Алена Жадзейка. – Сёння мы далучаемся да хора жанчын Беларусі, каб сказаць: “Мы за адзіную, мірную, за нашу любімую, незалежную Беларусь”.

Дзякуючы прафесійнай і грамадскай дзейнасці мне часта даводзіцца размаўляць са сваімі калегамі і сяброўкамі з блізкага і далёкага замежжа. З гонарам чую іх выказванні, што мы жывём у незалежнай, сацыяльна гарантаванай краіне. Гэта дзякуючы таму, што ў нашай дзяржаве не проста Прэзідэнт, у нашай дзяржаве – Бацька.

9.jpg

На жаль, сёння, на вуліцах беларускіх гарадоў пачалі праяўляцца хаос і беспарадкі. Цяжка ўсведамляць, што ў іх уцягнуты маладыя людзі, нашы з вамі дзеці, якія яшчэ не разумеюць, што, каб жыць добра, трэба вучыцца і старанна працаваць.

Мне хочацца заклікаць вас да мудрага рашэння: давайце збяромся разам, патлумачым моладзі сітуацыю, якая склалася ў краіне. Праблемы ёсць, былі і будуць, але яны вырашальныя і вырашаць іх трэба мірным шляхам, у прававым полі.

Вельмі эмацыянальным і шчырым атрымалася выступленне яшчэ адной удзельніцы мітынгу Тамары Крывеня:

10.jpg

– Я хачу заклікаць вас, дарагія дзятлаўчане, згуртавацца за мір, за Беларусь, за сяброўства паміж народамі і працоўнымі калектывамі. Я нарадзілася пасля вайны і ведаю, што такое разбураная краіна. Мой бацька ў 17 гадоў пайшоў на фронт, дайшоў да Берліна. Ён вучыў нас любіць сваю зямлю, паважаць людзей, працаваць для дабрабыту народа. Беларусам гэта ўдалося: 75 мірных гадоў дазволілі ўсталяваць на роднай зямлі парадак. Беларусь – развітая, квітнеючая краіна. Яна прыцягвае ўвагу не толькі беларусаў, якія ганарацца ёю, але і людзей, якія жывуць на захадзе і ўсходзе. З-за гэтага ў нас зноў узнікла вялікая праблема: стала неспакойна. Я заклікаю вас: давайце памятаць, што наша Беларусь – гэта наша Радзіма, за якую нашы дзеды аддалі свае жыцці, за яе гінулі дзеці і жанчыны. У нашых сілах цяпер падняцца і абараніць яе, каб яна зноў адрадзілася.
Не менш эмацыянальна выступіла Ала Барысенка:

11.jpg

 Беларусь заўжды была міралюбівай, несла каштоўнасці дабрыні і справядлівасці. Балюча і страшна, калі ўсе спадзяванні разбураюцца. Падбухторшчыкі дзейнічаюць не ў інтарэсах народа, а каб дэстабілізаваць сітуацыю на прадпрыемствах. Заклікаю ўсіх не паддавацца на правакацыі, не ўчыняць неабдуманых дзеянняў. Як прафсаюзны лідар, падкрэсліваю: гэта можа адбіцца на дабрабыце кожнага з нас. Сёння намаганні працоўных калектываў павінны быць скіраваны на забеспячэнне бесперабойнай работы прадпрыемстваў. Давайце будзем абачлівымі, давайце захаваем мір і спакой у краіне.
Ад імя моладзі Дзятлаўшчыны слова ўзяла Марына Нячай:

12.jpg

 Мы моладзь, якой не ўсё роўна, што адбываецца ў краіне. Мы – моладзь, якая прывыкла ствараць, а не ламаць, будаваць, а не разбураць, працаваць, а не проста хайпаваць. Мы – моладзь, якая хоча жыць у мірнай краіне, працаваць пад мірным небам, жыць на сваёй зямлі, сваім розумам.


Ад старэйшага пакалення выступіла прадстаўніца раённага савета ветэранаў Ядзвіга Гушча:

13.jpg

– Падніміце рукі тыя, у чыіх сем’ях жыве памяць аб вайне, у чыіх жылах цячэ кроў пераможцаў, хто ў сваім жыцці сустракаўся з ветэранамі вайны, бачыў іх вочы, разумее іх боль. Нас шмат, мы разам і мы за мірную квітнеючую Беларусь! Дзятлаўчане, 75 гадоў прайшло, як нашы дзяды і прадзеды адстаялі свабоду і незалежнасць Беларусі. Іх сёння няма на мітынгу, але душамі яны заўжды побач. Яны хочуць перадаць моладзі гэту прыгожую і незалежную краіну. Калі ласка, суайчыннікі, думайце аб тым, што мы павінны адстаяць гэту незалежнасць і падтрымаць нашу прыгожую і дастойную для жыцця краіну.
Ганарыцца сваёй краінай і берагчы яе, выйшаўшы да мікрафона, заклікала Таццяна Нікіпорчык:

14.jpg

 Мы сёння ганарымся, што з’яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Цяпер настаў вырашальны момант у жыцці кожнага беларуса: мы робім свой выбар. З усіх бакоў крычаць: “Мы хочам быць шчаслівымі і свабоднымі”. А ці гэта было не шчасце кожны дзень спакойна хадзіць на работу, гадаваць дзяцей, мець дастойную зарплату, жыць пад мірным і спакойным небам. Давайце не ваяваць а дапамагаць адзін аднаму, старанна працаваць займацца сваімі справамі. Беларусы памятайце: шчасце ў нашых руках – трымайце яго моцна. Давайце абаронім і захаваем Беларусь для будучых пакаленняў.
Што за перамены нам навязваюць, паразважала ў час свайго выступлення Вікторыя Тыць:

15.jpg

– Хачу задаць пытанне: каму будуць патрэбны беларускія прадпрыемствы, якія за час забастовак стануць неканкурэнтаздольны на рынку? Перамены прыйдуць, але дзе будзе працаваць народ у час перамен? Нам крычаць “Жыве Беларусь”. А як яна будзе жыць, калі ўсё здабытае ў гады незалежнасці скасуюць?
У канцы свайго выступлення Вікторыя падкрэсліла:

 Сапраўдны беларускі лідар павінен у цяжкі час заставацца са сваім народам. І мы бачым, хто з намі!

– Беларусь не аддамо! – скандзіравалі мітынгуючыя, падтрымліваючы выступленні землякоў.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў некаторых прысутных, чаму яны прыйшлі на мітынг.

16.jpg

17.jpg

18.jpg

Тамара Буяк:

 Я прыйшла сюды па закліку сэрца. Кожны дзень гляджу тэлевізар і плачу за нашу Радзіму. Не дай Бог, каб Беларусь падзялілі. Мы з землякамі тут, каб гэтага не дапусціць. Як педагог, не жадаю, каб беларускія настаўнікі дзяліліся на два лагеры. У нас адзіная задача – вучыць дзяцей, рабіць гэта трэба разам, у згодзе. Крыўдна, што ў беспарадках удзельнічае моладзь. Нам трэба аб’яднацца, выхоўваць у падрастаючага пакалення патрыятызм і грамадзянскасць. Як настауніца біялогіі, я вучу дзяцей любіць усё жывое, як маці і член “Беларускага саюза жанчын” я мару, каб нашы дзеці раслі шчаслівымі на роднай зямлі. Я за мір, за Беларусь.

19.jpg

20.jpg

21.jpg

Аляксандр Васюкевіч:

 На мітынгу знаходжуся, каб падтрымаць мір і спакой у роднай краіне. Я не раўнадушны да лёсу Беларусі і яе народа, бо заўжды адчуваю сябе грамадзянінам нашай любімай краіны. Хачу, каб нашы дзеці, каб усе суайчыннікі жылі ў згодзе, шчасці і радасці. Сам пішу вершы, і нядаўна ў мяне нарадзіліся радкі-пажаданне маёй Беларусі:

Мне душу кранае пяшчота твая,

Твая мужнасць і праўда, самавітасць і слава.

Я табе прысягаю, Радзіма мая,

Рагвалода, Рагнеды, Скарыны дзяржава.

22.jpg

25.jpg

23.jpg

26.jpg
Па матэрыялах газеты «Перамога» , diatlovonews.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website