У Астраўцы прайшоў велапрабег «За Беларусь!»

У Астраўцы прайшоў велапрабег «За Беларусь!»
На ініцыятыву сектара спорту і турызму Астравецкага раённага выканаўчага камітэта паўдзельнічаць у велапрабегу «За Беларусь!» адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек: прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя і проста нераўнадушныя да лёсу краіны грамадзяне.

1.JPG

Бліжэй да 17.30 побач са спартыўна-аздараўленчым комплексам «Імпульс» пачало збірацца ўсё больш і больш людзей.

2.JPG3.JPG

Прысутных прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:

– Спорт згуртоўвае, умацоўвае здароўе і дух, выпрацоўвае сілу волі. У нашай краіне, у тым ліку на Астравеччыне, актыўна развіваецца гэты накірунак – за апошнія гады ў горадзе з’явіліся фізкультурна-аздараўленчы і спартыўны комплексы, баскетбольная пляцоўка ля гімназіі… Інвестыруючы ў будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, мы ўкладваем у першую чаргу ў здароўе нашай нацыі. Дзякуй вам, астраўчане, за любоў да радзімы і актыўную грамадзянскую пазіцыю, – сказаў намеснік старшыні райвыканкама.

4.jpg5.jpg

У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ веласіпедысты з дзяржаўнымі сцягамі ў руках далі старт акцыі «За Беларусь!». Зрабіўшы па горадзе сімвалічны круг – а гэта крыху больш за 8 кіламетраў, – удзельнікі велапрабегу завяршылі яго там, дзе і пачыналі, – ля СОКа «Імпульс».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website