Ветэраны Астравеччыны трымаюць справаздачу

Як паведамляе газета «Астравецкая праўда», ва ўсіх 23 пярвічках Астравецкай раённай ветэранскай арганізацыі ўжо адбыліся выніковыя справаздачныя сходы. Праводзіліся яны пры строгім выкананні санітарных патрабаванняў і з захаваннем мераў бяспекі. Прэзідыум раённага савета ветэранаў прыняў рашэнне аб выбранні ўпаўнаважаных і дыстанцыйным абмеркаванні вынікаў дзейнасці за справаздачны перыяд. 

Аб зробленым і дасягну­тым – гутарка са старшы­нёй раённага савета ветэ­ранаў Ірынай Баля­сла­ваўнай Шляхтун.

– Дзейнасць нашых пярвічак  навідавоку: людзі, сталыя гадамі, але маладыя душой не адхіляюцца ад грамадскага жыцця. Яны актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных акцыях і мерапрыемствах падчас падрыхтоўкі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамогі, разам з моладдзю наводзілі парадак ля помнікаў і брацкіх магіл. Па ініцыятыве ветэранскай арганізацыі і Вар­нянскага сельсавета ўста­ноў­лены помнік на магіле невядомага савецкага лётчыка. Новы помнік замест старога з’явіўся на магіле ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Ганны Пятроўны Сітнікавай. Алею ў гонар былога франтавіка, кавалера двух ордэнаў Славы Мікалая Пятровіча Кажамякіна пасадзілі працаўнікі лясгаса. З удзелам ветэ­ранаў, вядома.

–  Нашы ветэраны  ездзілі на экскурсіі па памятных мясці­нах Беларусі, – гаворыць Ірына Баляславаўна. – Яны не толькі прысутнічаюць на розных культурных і спартыўных мерапрыемствах, але і ўдзель­нічаюць у іх. Дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах. Гэта, найперш, народны хор ветэранаў «Вясёлка» на чале з Данутай Адольфаўнай Папеняй,  клуб «Актыўнае даўгалецце» пры раённай бібліятэцы, ім кіруе Данута Францаўна Чарнушэвіч. Падобнае ветэранскае згуртаванне ёсць у Варнянах, збі­раецца ў аддзеле культуры і адпачынку пад кіраўніцтвам Людмілы Іванаўны Кухарэвіч.  Пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічаюць вакальная група «Аксаміткі» (кіраўнік Васіль Антонавіч Карпец) і танцавальны ка­лек­тыў «Чаромушкі» (харэограф Тамара Іванаўна Батура). Адметны творчасцю  вакальны гурт «Жыльвіціс» Рымдзюнскага цэнтра літоўскай культуры і мастацтва.
Ветэраны вядуць выхаваў­чую патрыятычную работу з моладдзю і школьнікамі, арганізуюць сумесныя мерапрыемствы. Гэта людзі, багатыя на творчую энергію, якую  імкнуцца спаўна рэалізаваць. І ў тым яны знаходзяць падтрымку органаў раённай улады, сваіх працоўных калектываў.

На жаль, адыходзячы год быў менш насычаным і выніковым, чым папярэдні. Пандэмія COVID-19 унес­ла карэктывы ва ўсе сферы жыцця. Як вядома, каро­на­вірус найбольш небяспеч­ны для людзей 65+, у якіх здароўе  слабейшае. Таму давялося адмовіцца ад маса­вых мерапрыемстваў, больш часу зна­хо­дзіцца дома. Клопат аб на­дзённых патрэбах пажылых ўзялі на сябе валанцёры, а  ста­сункі  сталі падтрымліваць па тэлефоне.
Грамадскае жыццё выявіла ў  шэрагах ветэранаў найбольш  актыўных, творчых, дзейных людзей. Як правіла,  яны становяцца  лідарамі. Сёлета новыя старшыні выбраны больш чым у палавіне пярвічак. Так, члены гарадской тэрытары­яльнай арганізацыі назвалі сваім «камандзірам» Уладзіміра Паў­­лавіча Мартынава, КСУП «Гервяты» – Уладзіміра Андрэе­віча Грэ­гуша, КСУП «Гу­дагай» – Марыю Іванаўну Без­ляповіч,  Астра­­вецкай ЦРКБ – Дануту Ра­ма­наўну Су­баткевіч, а старэй­шыя  ра­бот­нікі і пенсіяне­ры райгазу па­жадалі бачыць лідарам Марыю Нікадзімаўну Ігнатовіч. Новыя старшыні ў  пярвічках у КСУП «Міхалішкі» і саўгаса «Падольцы», дачэрняга прадпрыемства «Сельгас­тэхніка», сярэдніх школах №1 і №2, аўта­парка, філія­ла Белтэлекама і некаторых іншых. А ветэранская арга­нізацыя райвыканкама зноў аднагалосна прагаласава­ла за Наталлю Ула­дзіміраўну Волк-Леановіч.
На справаздачна-выбарчай кан­ферэнцыі, правесці якую мяр­куецца напачатку будучага года,  дзейнасць раён­нага грамадскага ветэранскага згур­таваня, напэўна, будзе прааналізавана больш дэта­лёва. Але  задачы застаюцца нязменнымі: увага і клопат аб людзях шаноўнага ўзросту, дапамога ім у жыццёвых патрэбах, маральная падтрымка; удзел у грамадска-патрыятычным вы­хаванні насельніцтва, шы­рока выкарыстоўваючы ў гэтай рабоце гераічныя і працоўныя традыцыі народа, вопыт работы пакаленняў.

 

http://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website