У аграгарадку Васілішкі, каля помніка «Ахвярам фашызма» адбыўся мітынг «Не угаснет памяти огонь»
![](https://veteranygrodno.grsu.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG-c6e7f405da74dd9ccfdd927957560502-V-678x381-1-300x169.jpg)
![IMG-c6e7f405da74dd9ccfdd927957560502-V](http://rcksch.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG-c6e7f405da74dd9ccfdd927957560502-V-678x381.jpg)
Літаральна за жывое кранала кожнае слова вядучых Тацяны Шэршань і Сяргея Галавача, якія расказалі пра трагічныя падзеі, якія прыйшлося перажыць нашай краіне, пра боль і пакуты, што выпалі на долю беларускага народа, пра тое, як сёння ў Хатыні плачуць званы.
Да ўдзельнікаў мітынга звярнулася стараста аграгарадка Сяргей Яніна Антонаўна. Яна паведала пра тыя жудасныя падзеі, што адбыліся ў Васілішках у гады Вялікай Айчыйнай вайны. 2159 чалавек былі растраляны тут і жыўцом засыпаныя зямлёй. Удзельнікі мітынгу запалілі лампадкі і правялі хвіліну маўчання… Мы помнім.