«Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская душа». Віншальная відэапаштоўка з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прапануюць увазе карыстальнікаў інтэрнэту відэаролік са святочнымі віншаваннямі жыхароў Бераставіччыны, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
У імправізаванай віншавальнай відэапаштоўцы сваіми меркаваннямі аб сяброўскіх добрасуседскіх адносінах паміж нашымі народамі, спадзяваннямі на далейшае супрацоўніцтва ў розных сферах жыцця дзеляцца старшыня раённага Савета ветэранаў Алена Сілкова, старшакласнікі Вялікабераставіцкай СШ Аляксей Унуковіч і Арына Лукашэвіч.
Душэўныя песні аб радзіме на дзвюх мовах выконваюць Ксенія Арцюхевіч, Вольга Паўлючук і Артур Васько. Вядучыя Марына Ясюкевіч і Яўген Красноўскі.