У Шчучыне ў Дзень народнага адзінства
Ля раённага вузла паштовай сувязі па вуліцы 17 Верасня ў Шчучыне ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты памятны знак у гонар Дня народнага адзінства.
У рамках святкавання па цэнтральных вуліцах Шчучына праехала спецыялізаваная тэхніка і выстраілася ля цэнтральнай гарадской плошчы.
Без гасцінных беларускіх падворкаў не абходзіцца ні адно свята, але ўсялякі раз яны здзіўляюць сваёй невычарпальнай фантазіяй, адметным каларытам і ўменнем данесці ўсе цікавосткі роднага краю. Так адбылося і на гэты раз. Да чаго ж крэатыўна падышлі да прэзентацый сваіх сельсаветаў і родных гаспадарак нашы землякі!
Татьяна Черкес, фото автора

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website