У Астраўцы запалілі лампадкі за спачын душы загінулых воінаў і партызанаў

У дзень Усіх святых прадстаўнікі маладзёжнай і ветэранскай арганізацый раёна сабраліся ля помніка загінулым воінам і партызанам, каб запаліць свечкі за спачын душы тых, чыё жыццё перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна.

– У пачатку лістапада мы наведваем могілкі родных, знаёмых, а часам і асабіста незнаёмых людзей, –сказала адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Чарняўская. – Але мы не павінны забываць і пра тых, хто змагаўся за нашу будучыню і загінуў, каб мы маглі радавацца кожнаму дню, спакойна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Таму сёння мы прыйшлі да помніка, каб ушанаваць памяць загінулым воінам і партызанам. Вечны ім супакой і нізкі паклон.

– Трэба расказваць пра нашых гераічных землякоў падрастаючаму пакаленню, – дадаў ветэран працы Уладзімір Булавіцкі. – Каб моладзь ведала пра ўвесь той боль, жах і пакуты, што перажылі іх прадзядулі і прабабулі падчас ваеннага ліхалецця і ўсведамлялі кошт сённяшняму мірнаму дню.

Прадстаўнікі двух пакаленняў усклалі кветкі да помніка, паставілі запаленыя лампадкі і ціха прамовілі “дзякуй”.

 


Текст: Марина Мацкевич

Фото: Марина Мацкевич
http://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website