СОВЕТ ВЕТЕРАНОВ ОКТЯБРЬСКОГО РАЙОНА ГОРОДА ГРОДНО ОТМЕТИЛ ДЕНЬ ПОБЕДЫ

 

Савет ветэранаў Кастрычніцкага раёна пастаянна праводзіць вялікую патрыятычную работу сярод моладзі.

Асаблівая ўвага надаецца Ўрокам памяці і мужнасці. Сення як ніколі важна гаварыць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны нашым дзецям і берагчы памяць аб іх.

Ва ўсіх школах раёна праходзяць сустрэчы прапагандыстаў Кастрычніцкага савета ветэранаў Шабанавай Наталлі Анатольеўны, Перахватава Анатоля Міхайлавіча, Малчанавай Галіны Нікіфараўны, Ільюшэнка Ніны Ўладзіміраўны і другіх са школьнікамі на тэмы “Нам гэты мір завешчана берагчы”, “Беларусь памятае”. Сучаснае пакаленне беларусаў павінна добра ўсведамляць, што менавіта на іх ляжыць адказнасць за будучыню сваёй краіны.

Дзень Перамогі дазваляе нам яшчэ раз успомніць аб тых, хто не дажыў да гэтага светлага дня і пра тых, хто сёння яшчэ побач з намі. Таму ветэранская арганізацыя Кастрычніцкага раёна павіншавала са святам усіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны раёна, а таксама ўсклала кветкі на месцах пахавання тых, хто аддаў жыцці за нашу свабоду.

У нас ёсць усё для таго, каб жыць, радавацца гэтаму жыццю.

Нам застаецца толькі перадаць моладзі, што за ўсім гэтым стаіць  праца шматлікіх пакаленняў людзей, якія працавалі і жылі да нас.

Хочацца дайсці да свядомасці і сэрца кожнага маладога чалавека, каб яны шанавалі і памяталі, што перажылі нашы старэйшыя пакаленні. Не проста шанаваць і памятаць — нават на хвіліначку ўявіць, у якіх нечалавечых умовах праходзіла маладосць, дзяцінства нашага старэйшага пакалення. Тады зразумееш, наколькі важна захаваць мір.

Трэба гаварыць праўду аб вайне заўсёды, усюды, а не толькі ў маі.

 

Зинаида Зень

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website