У Масалянскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-успамін

 

16 снежня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вечар-успамін “Зазірнем ў сямейны альбом” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”

Што ўяўляе сабой сямейны альбом? Гэта не проста старонкі з фатаграфіямі. Гэта сямейны летапіс у асобах. Кожная фатаграфія – гэта кавалачак жыцця, старонка жыццёвага шляху.

У кожнай сям’і ёсць фатаграфіі, якія захоўваюць памяць аб дарагіх людзях, аб падзеях сямейнага жыцця. На наш вечар-успамін госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Кожны прынёс свае сямейныя здымкі.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання зазірнулі ў сямейныя альбомы адзін аднаго. Гэта быў не проста прагляд фатаграфій, а вечар цікавых аповядаў, душэўных успамінаў і жыццёвых параўнанняў розных часоў і розных пакаленняў.

Пагутарылі пра сямейныя традыцыі, сямейныя святы, згадалі жартоўныя гісторыі і незвычайныя сітуацыі, якія здараліся ў жыцці.

Старыя, пажоўклыя ад часу чорна-белыя здымкі навеялі настальгічныя ўспаміны ў старэйшага пакалення. На здымках – цяперашнія бабулі і дзядулі, маладыя і энергічныя, за працай на суботніку, у полі, на ферме. Бачна, як з часам змяніліся і мясцовыя пейзажы, вёска.

Вандроўка ў мінулае па добраму расхвалявала душу жанчынам: прыемныя людзі, прыемная сустрэча, прыемныя ўспаміны. Час праляцеў непрыкметна. Госці пакідалі нашу ўтульную бібліятэку ў прыўзнятым настроі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website