Савет ветэранаў падвёў вынікі конкурсу “Навагодняя ёлка сваімі рукамі”

Астравецкі раённы савет ветэранаў падвёў вынікі конкурсу “Ёлка сваімі рукамі” і ўзнагародзіў пераможцаў і ўдзельнікаў.

Стары Новы год стаў добрай нагодай для сустрэчы актывістаў ветэранскай арганізацыі.

– У Беларусі ёсць цудоўная навагодняя акцыя “Нашы дзеці”. Падчас яе ветэраны працы па традыцыі з падрункамі завітваюць у дом сямейнага тыпу. Сёлета Прэзідэнт Беларусі аб’явіў новую акцыю “Ад усёй душы” для людзей пажылога ўзросту. Сімвалічна, што гэтыя акцыі аб’ядналі два пакаленні – у Беларусі ёсць мінулае і будучыня, – сказала напачатку сустрэчы старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Сімвалічна, што гэты год праходзіць пад знакам міру і стварэння. Людзі старэйшага ўзросту ўсё сваё жыццё прысвяцілі працы дзеля дабрабыту краіны і на заслужаным адпачынку яны не сядзяць без справы: вяжуць, пішуць мемуары і вершы, малююць. Нізкі паклон і падзяка кожнаму, хто паўдзельнічаў у конкурсе “Ёлка сваімі рукамі”. Кожная работа асаблівая, унікальная, таму складана было вызначыць пераможцаў.

IMG_0261.jpg

IMG_0259.jpg

І ўсё ж зрабіць гэта давялося. Лепшай прызналі самую вялікую ёлку, якую звязала кручком Даля Янкацене, а таксама шары і бусы для яе ўпрыгожвання. Адзначылі работы і адной са старэйшых актывістак ветэранскай арганізацыі Наталлі Зубенкі. Не пакінулі без увагі навагодняе дрэўца наймалодшай удзельніцы конкурсу, сямігадовай Соф’і Лаўрэцкай, якой ёлачку дапамагла зрабіць бабуля.

IMG_0326.jpg

IMG_0314.jpg

Таксама прадставілі работы Тамара Лукша, Зоя Бобер, Валянціна Базюк, Эдуард і Людміла Гродзі, Ірына Тварагаль, Валерыя Стэх, Святлана Чарняўская з унучкай Сафіяй – яны атрымалі падарункі, а пераможцы – Падзячныя лісты савета ветэранаў і падарункі.

У сувязі з Днём работнікаў сацыяльнай абароны Падзячным пісьмом Астравецкага раённага Савета дэпутаў узнагародзілі спецыяліста Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамару Лукшу.

Прыемным дапаўненнем святочнага мерапрыемства сталі канцэртныя нумары ад выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў і піянераў СШ №3.

IMG_0284.jpg

IMG_0295.jpg

 


Текст: Алёна Ганулич

Фото: Алена Ганулич
https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website