АКЦИЯ «ОТ ВСЕЙ ДУШИ» ПРОДОЛЖАЕТСЯ
У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна 6 лютага 2023 года сабраліся намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Грыцкевіч Жанна Анатольеўна, старшыня савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна Цюцюннік Уладзімір Феадосьевіч, старшыня камісіі па рабоце з моладдзю абласнога савета ветэранаў Сегоднік Аляксандр Іванавіч, кадэты СШ №3 імя В.М.Усава , вучні СШ №6, прадстаўнікі Палаца творчасці дзяцей і моладзі, каб урачыста павіншаваць з нагоды 85-годдзя вэтэрана педагагічнай працы Дзятчыка Дзмітрыя Макаравіча.
Свята атрымалася вельмі прыгожым. На пачатку юбіляр падзяліўся з прысутнымі падзеямі са сваёй багатай працоўнай біяграфіі, адказаў на пытанні моладзі ў выглядзе экзаменацыйных білетаў. Затым Дзмітрый Макаравіч прымаў узнагароды і падарункі.
Напрыканцы вельмі цудоўна спявала для вэтэрана і ўсіх прысутных вакальная група “Валошкі”, у склад якой уваходзяць таксама ветэраны працы.
Такія імпрэзы ў рамках акцыі “Ад усёй душы” будуць праводзіцца увесь 2023 год. І гэта вельмі важна для выхавання ў моладзі пачуцця любові да бацькаўшчыны, да старэйшага пакалення, разумення сэнсу, што значыць мір і стваральная праца ў паўсядзённым жыцці.
Тэкст і фота Зінаіда Зень