Былы старшыня Гудагайскага сельсавета Уладзімір Кармаза сустрэўся з вучнямі мясцовай школы

Край, дзе я жыву – пад такой назвай у 9-11 класах Гудагайскай школы прайшлі класныя гадзіны.

a544V.jpg

– У мінулым годзе паміж раённым саветам ветэранаў і аддзелам адукацыі быў узгоднены план мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці. Ветэраны працы сталі частымі гасцямі нашай установы, – расказала намеснік дырэктара школы Жанна Янцэвіч.

Адным з удзельнікаў такой сустрэчы быў Уладзімір Кармаза, былы старшыня Гудагайскага сельскага Савета.

Школьнікі даведаліся, што Уладзімір Уладзіслававіч па адукацыі настаўнік рускай мовы. Ён падзяліўся ўспамінамі пра сваё студэнцкае жыццё, і заўважыў, што цяпер для моладзі створаны выдатныя ўмовы, ёсць магчымасці для рэалізацыі планаў.

Уладзімір Кармаза расказаў пра ўстановы, якія раней працавалі на тэрыторыі сельсавета, як пачыналася будаўніцтва сучаснага будынка Гудагайскай школы. А таксама падкрэсліў, што педагагічная адукацыя – выдатны шанс атрымаць прафесію на ўсё жыццё. Тым больш Астравец расце і ва ўстановах патрэбны настаўнікі і выхавальнікі.

Вучні даведаліся, што і на пенсіі былы старшыня сельсавета не сумуе. Яго актыўнаму ладу жыцця можна пазайздросціць: зарадка, наведванне басейна, чытанне літаратуры…

– Уражаны сабраным у вашым музеі матэрыялам. Сёння асабліва важным з’яўляецца прывіццё падрастаючаму пакаленню пачуцця любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі – музей адно з галоўных звёнаў у гэтым кірунку, – адзначыў Уладзімір Кармаза.

Сустрэча прайшла на адным дыханні. Упэўнена, пасля яе многія школьнікі задумаліся і аб выбары прафесіі, і аб важнасці здаровага ладу жыцця, і аб патрыятызме.

 

Фота з архіва Гудагайскай школы.

Источник: газета«Астравецкая праўда», https://www.ostrovets.by/news/novosti/news37166.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website