Генрык Часнойць: Хатынь – помнік усім спаленым вёскам

У мітынгу, прысвечаным памяці ахвяр хатынскай трагедыі, які прайшоў 22 сакавіка ў аграгарадку Міхалішкі каля помніка загінулым землякам, прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Яніна Кірэева, старшыня Міхалішкаўскага сельскага Савета Віталь Івашкевіч, старшыня пярвічнай арганізацыі савета ветэранаў Генрык Часнойць, вучні Міхалішкаўскай і Альхоўскай сярэдніх школ, жыхары аграгарадка.

IMG_0096.JPG

Віталь Івашкевіч нагадаў храналогію сумнапамятных падзей, што адбыліся 80 гадоў таму ў Хатыні. Ірына Тальчук заклікала памятаць пра ахвяр генацыду і берагчы мір.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў дапоўніў Генрык Часнойць:

–Хатынь – не адзіная вёска ў Беларусі, якую спалілі карнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нядаўна мы чыталі ў “Астравецкай праўдзе” пра яшчэ адну сястру Хатыні – вёску Уласы. На шчасце, ёй удалося адрадзіцца. А Хатынь стала помнікам усім спаленым вёскам. Я хачу, дзеці, каб вы зразумелі і запомнілі на ўсё жыццё: мір – гэта самая вялікая каштоўнасць на зямлі.

…Да помніка загінулым у гады вайны землякам ляглі кветкі, затрымцелі агеньчыкі свечак.

IMG_0091.JPG

Вечная памяць!

Сімфонія жыцця

У нейкі момант словы выступаючых заглушыў рокат трактара, які спяшаўся на поле: хлебаробы распачалі веснавыя палявыя работы. Падумалася: як бы радаваліся гэтым гукам, якія сведчаць пра мірнае і спакойнае жыццё, жыхары Хатыні і соцень іншых спаленых вёсак, іх дзеці і ўнукі.

IMG_0152.JPG

Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website