Народны хор ветэранаў “Памяць сэрца” выступіў на абласным фестывалі
ХХVII абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” адбыўся 18-19 сакавіка. 12 аматарскіх калектываў дэманстравалі сваю творчасць у Іўе і 15 – у Ваўкавыску.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_575/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2023/03/izobrazhenie_viber_2023-03-21_09-19-48-035.jpg)
На сцэне Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры выступіў і народны хор ветэранаў “Памяць сэрца” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_575/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2023/03/izobrazhenie_viber_2023-03-21_09-19-47-052.jpg)
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_575/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2023/03/izobrazhenie_viber_2023-03-21_09-19-48-471.jpg)
Як паведаміла старшыня раённага савета ветэранаў і ўдзельніца народнага хору ветэранаў “Памяць сэрца” Алена Сілкова, выступленне калектыву ўключала чатыры харавыя песні і песню ў выкананні трыо ў складзе Зінаіды Зямцовай, Ліліі Жданук і Аліны Сапуновай. Падрыхтавалі хор да ўдзелу ў абласным фестывалі мастацкі кіраўнік Таццяна Панасюк і акампаніятар Дар’я Барысевіч.Тэматыка песень была ваенна-патрыятычная, прасякнутая любоўю да роднай зямлі.
– Выступленне нашага хору было адзначана Дыпломам за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і памятным падарункам, – адзначыла Алена Іосіфаўна. – Асаблівыя словы падзякі мы атрымалі ад кіраўніка аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама Віталія Ляховіча. Як самая старэйшая ўдзельніца абласнога фестывалю, 86-гадовая Таццяна Якімовіч, прадстаўніца народнага хору ветэранаў “Памяць сэрца”, была ўзнагароджана грашовым сертыфікатам.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_768,h_1024/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2023/03/izobrazhenie_viber_2023-03-21_09-19-46-660.jpg)
Ірына МІКЛАШ
https://www.beresta.by/