У Карэлічах праведзена свята «Энергія лета» з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей

 

1 чэрвеня а 17 гадзіне на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Карэлічы  ладзілася цудоўнае свята «Энергія лета»,  якое прысвячалася Міжнароднаму дню абароны дзяцей. У ім прымалі ўдзел мясцовыя органы ўлады — намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч і першы сакратар Карэліцкага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан,  старшыня раённага аддзялення фонду Вольга Куляка і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур. Апошняя павіншавала прысутных з Міжнародным Днём аховы дзяцінства і ўзнагародзіла падарункамі ўдзельнікаў конкурсу “Нам мир завещано беречь”, які быў прымеркаваны да 78 – й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website