Гродненское литературное объединение «Надежда
сердечно поздравляет всех мужчин-ветеранов
с Днем защитников Отечества!
Сил! Бодрости! Оптимизма! Радости жизни!
Здоровья и благополучия Вам и Вашим близким!
Мы гордимся Вами!
Сафія Судзьіна
САЛДАЦКІ ВАЛЬС
У кароткі свабодны дзянёк,
Што вельмі не часта бывае,
Прысядзе салдат у цянёк
І родны свой дом успамінае.
Салоўка высвіствае вальс,
У травах раса зіхаціцца.
Ды, нават, у гэдакі час
На стражы заўсёды граніца.
За бліжняй дзяржаўнай мяжой,
Хаваецца вораг зласлівы.
Салдат зберагае спакой
Любімай прывольнай Радімы.
А дома, далёка, яна
На зорку ў акне паглядае.
Дзяўчыне зусім не да сна –
Каханага зноў успамінае.
Напіша салдату пісьмо,
У канцы яго сэрцаў малюнкі.
І слёзы пакацяцца зноў,
Салодкія, як пацалункі.
Цудоўныя словы яе
«Чакаю, сумую, кахаю…»
У кожным бязхітрасным сне
Паціху салдат паўтарае.
На зорцы маўчыць гарадок,
Схаваўшыся ў пушчу лясную.
Ледзь ветрык прыносіць здалёк
Дзявочыую вестку такую:
– Мой любы, належна служы!
Цябе я заўсёды чакаю.
Айчыну сваю беражы!
Кахаю, кахаю, кахаю…