“Гісторыя краіны, гісторыя сімвалаў”. У Бераставіцкай бібліятэцы адбыўся круглы стол

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Бераставіцкай райбібліятэкі сумесна з работнікамі Тэрытарыльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна і прадстаўнікамі раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў арганізавалі круглы стол “Гісторыя краіны, гісторыя сімвалаў”.

Герб, сцяг і гімн дзяржавы – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць галоўныя рысы нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе галоўных каштоўнасцях.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі круглага стала абмеркавалі ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. У выступленні перад атрымальнікамі паслуг Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна было падкрэслена, што кожны грамадзянін нашай краіны абавязаны ведаць дзяржаўныя сімвалы, выконваць законы дзяржавы, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што абавязак кожнага – шанаваць памяць бацькоў, дзядоў і прадзедаў,якія змагаліся за светлую будучыню, незалежнасць і мір на зямлі, шанаваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам, з павагай ставіцца да Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна як сімвалаў, якія адлюстроўваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць нашай дзяржавы, гісторыю яе станаўлення і развіцця.

Наведвальнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна Артур Васько выканаў песню, прысвечаную ўрачыстасці.

Удзельнікі круглага стала пазнаёміліся з прэзентацыяй “Тры сімвалы роднай дзяржавы”.

Данута ЛАГАДА, бібліятэкар Бераставіцкай райбібліятэкі

Фота райбібліятэкі

Источник: «Берестовицкая газета»

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website