На Свислоччине — «Фэст вясковай стравы»

 

У сектары культуры аграгардка Грынкі адбыўся ўжо традыцыйны “Фэст вясковай стравы”. Кіраўнік сектара і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Самалевіч Марыя —  вялікі знаток беларускіх нацыянальных традыцый, культуры нашага народа і таленавіты арганізатар у каторы раз сабрала ветэранаў працы з Вердаміч, Дабраволі, Нязбодіч, Вялікага Сяла, Свіслачы, Грынок. Усе прыехалі з прыгатаванымі нацыянальнымі беларускімі стравамі. Было чым падзівіцца і што пасмакаваць.

Старшыня Нязбодзіцкага сельсавета Трафімік Н.М. урычыла  гаспадынькам каштоўныя падарункі. У фэсце прынялі ўдзел артысты райённага  цэнтра культуры, вакальная група  “Пушчанскія напевы” і  ветэранскі творчы калентыў аг.Грынкі “Спадчына”.

Свята ўдалося на славу, больш чатырох гадзін доўжылася святочная праграма. Удзельнікі і госці атрымалі цудоўныя уражанні, пачуццё адзінства  і гонару за нашу краіну.

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website