Медалі ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі, віншаванні ад Прэзідэнта і кіраўніцтва Шчучынскага раёна былі ўручаны сведкам вайны
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь віншаванні і падарункі атрымалі жыхары раёна, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей ад нас тыя страшныя падзеі, але дагэтуль жывуць сведкі, якія ўласнымі вачамі бачылі зверствы нацыстаў і як ніхто іншы ведаюць цану міру.
Адкрытку-трохвугольнік з віншаваннямі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама віншаванні ад кіраўніцтва раёна і прыемныя падарункі былі ўручаны ў Шчучыне малалетнім вязням нацызму, членам сем’яў загінулых на вайне і людзям, якія атрымалі цяжкія траўмы ў часы ліхалецця. У іх ліку Людміла Кулік, Ніна Чэрнікава, Марыя Шоцік, Рэгіна Сяўко, Ірына Пацук і Станіслаў Раманоўскі.
Прыемным падарункам да Дня Незалежнасці стала ўручэнне вышэйпералічаным катэгорыям грамадзян юбілейных медалёў “80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
З віншаваннямі да іх завіталі дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна Святлана Шанчук, старшыня Шчучынскага раённага савета ветэранаў Святлана Малюгіна і намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Шчучынскага раёна маёр Павел Мазуркевіч.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.
Источник: газета «Дзянніца», https://dzyannica.by/