Чытаем кнігу “Памяць”

 

У Свіслацкім раённым савеце ветэранаў у рамках 14-ай дэкады “Залаты ўзрост” адбылася сустрэча па праекту “Чытаем кнігу “Памяць””. У дыялогу прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Суботка В.А., загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Паўлючэня І.Э., член рэдакцыйнай калегіі Варанец І.І., загадчык фондаў раённага краязнаўчага музея Трахімік В.С., старшыня раённага савета ветэранаў Прапопік А.У., вучні і педагогі Свіслацкай СШ № 2 імя Н.П.Масонава. Удзельнікі  падрабязна абмеркавалі раздзел кнігі-хронікі  “На крутым павароце гісторыі”. Унікальныя матэрыялы кнігі даюць магчымасць задумацца над тым, якую ролю у гісторыі нашага народа адыграў Свіслацкі край, якой велічыні ўклад зроблены нашымі землякамі ў скарбонку нацыянальнай і сусветнай культуры. Адкуль мы пайшлі, хто мы такія, дзе нашы карані, хто нашы продкі.

Мэта праекта – данесці і перадаць моладзі гэтыя бясцэнныя веды. Чытайце і помніце!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website