Жыццёвай мудрасці рубеж

Не ўсякаму чалавеку адпушчана лёсам адзначыць стагоддзе зямнога жыцця. Для тых жа, хто пераступіў гэты рубеж мудрасці, кожны наступны год як чарговае дасягненне, якое не грэх прыемна адсвяткаваць сярод блізкіх і сяброў.

¦УTГ¦¬TМ¦-¦¬¦¦ (2).JPG

У Юліі Фларыянаўны Гульнік з Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сёлета выдаўся чарговы “важкі неюбілей” – 107- годдзе. У дзень нараджэння яна прымала віншаванні начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Васкель, дырэктара ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяны Нікіпорчык, першага сакратара РК ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык. Да гасцей з радасцю далучыліся персанал аддзялення і сябры Юліі Фларыянаўны. Яркую песенную паштоўку падрыхтавалі артысты Казлоўшчынскага Дома культуры.

Аднак прыемныя сюрпрызы для Юліі Гульнік пачаліся яшчэ з раніцы: любімай бабулі ў яе 107-ы дзень нараджэння з далёкага Калінінграда патэлефанаваў унук Алег, якому пасля смерці дачкі Юлія Фларыянаўна замяніла маці. Хлопец вырас годным чалавекам, быў ваенным лётчыкам, цяпер пенсіянер, жыве ў Калінінградзе, акрамя яго, блізкіх сваякоў у доўгажыхаркі не засталося. Імянінніца добра памятае падзеі мінулых гадоў, падтрымлівае размову, нават жартуе.

Прайсці такі доўгі шлях, нягледзячы на перашкоды і выпрабаванні лёсу, ёй дапамаглі добразычлівы характар і любоў да людзей. Лёс не песціў Юлію Гульнік. Як сама зазначае, жыццё пастаянна выпрабоўвала яе на трываласць, бо нарадзілася ў 1918 годзе, у той час з нашых тэрыторый яшчэ не адступіла Першая сусветная вайна. Была дзяўчынка восьмай у шматдзетнай сялянскай сям’і. Галеча, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, частыя змены ў палітычнай сітуацыі і грамадстве. Тым не менш Юлія выжыла, вырасла, знайшла сваё асабістае шчасце і ў 1940 годзе выйшла замуж. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Юліі Фларыянаўны ўжо было двое дзяцей. На пытанне, як перажылі ўсе жахі, бабуля толькі ківае галавой і паўтарае: “Цяжка было”.

На працягу жыцця даводзілася шмат працаваць і дома, і ў калгасе, але не гэта самае складанае, а страта родных людзей, так лічыць Юлія Гульнік. Калі падступіла старасць, а яе прыход доўгажыхарка пачала заўважаць у 93 гады, бо самой стала складана спраўляцца з хатнімі справамі, жанчына прыняла мудрае рашэнне – пераехала на пастаяннае жыхарства ў Казлоўшчынскае аддзяленне. Так, з 2010 года бабуля Юлія і жыве тут, стаўшы сапраўднай славутасцю і талісманам установы. Кожны год пасля векавога юбілею ў дні нараджэння яна прымае віншаванні, і хочацца спадзявацца, што гэта цудоўная традыцыя прадоўжыцца яшчэ на многія гады.

Источник: https://grodnonews.by/news/zhizn/volonter_goda_iz_mostovskogo_rayona_i_107_letnyaya_imeninnitsa_iz_dyatlovskogo_rasskazyvaem_ob_interesnykh_lyudyakh_regiona.html

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website