Сёстры Хатынi: Агародзішча. Адбыўся мітынг- рэквіем на месцы спаленай вёскі
Сярод векавых соснаў, беластволых бяроз, старога ельніку, дзе так ціха, што можна пачуць, як размаўляюць паміж сабой гэтыя дрэвы, гэтак жа ціха спяць 147 мірных жыхароў былой вёскі Агародзішча. Гэта “вёска-сястра” Хатыні, мясцовыя жыхары якой у лютым 1943 года былі спалены жыўцом…
Напярэдадні 82-й гадавіны Хатынскай трагедыі, якая стала сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі, у месца, якога ўжо не існуе на карце, на жалобны мітынг прыехалі землякі загінулых, кіраўніцтва Шчучынскага раёна ў асобе старшыні раённага Савета дэпутатаў Ганны Хвядзюк, пракурор Алег Вялічка, прадстаўнікі аддзелаў i службаў райвыканкама, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, школьнага ляснiцтва, Лiдскага лясгаса, вайскоўцы-пагранічнікі, ветэраны, педагогі, школьнікі.
Источник : Газета “Дзяннiца» https://dzyannica.by/