В Кореличах состоялся круглый стол к 85-летию района
25 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня ўтварэння Карэліцкага раёна. З нагоды важнай падзеі ў гэты дзень праведзена пасяджэнне «круглага стала», удзельнікамі якога сталі члены Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі. Яе старшыня Валянціна Кошур, адкрываючы сустрэчу, паведала пра прыгажосць роднага краю, яго знакамітых людзей і тое, што карэліччане прадаўжаюць захоўваюць яго слаўныя традыцыі і прымнажаюць свой дабрабыт і Айчыны ў цэлым.
Падрабязна і змястоўна пра гісторыю Карэліччыны паведаміў жыхар райцэнтра, ветэран працы Баляслаў Карлавіч Навіцкі.
Удзельнікі «круглага» стала таксама аказаліся актыўнымі — яны дзяліліся сваімі ўспамінамі.
На сустрэчы гучала і паэтычнае слова. Свае вершы прачыталі члены літаратурнага аб’яднання «Рэчанька» пры раённай газеце «Полымя».

