«Другое дыханне»

 

У Мастоўскім раёне пры кожным цэнтры вольнага часу і культуры дзейнічаюць аматарскія аб’яднанні для пажылых грамадзян. Адно з іх, пад назвай “Другое дыханне”, з аграгарадка Мілявічы ўзнагароджана дыпломам I ступені за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе “Свет захапленняў”.

У  складзе аматарскага аб’яднання вельмі таленавітыя людзі. Яны і песню праспяваць могуць, і танец паказаць, і верш уласнага сачынення прачытаць. Але вырашылі зрабіць нешта адметнае і больш глыбокае, характэрнае для малой радзімы. Таму стаўку зрабілі на адраджэнне абрадавых традыцый. Члены клуба іх добра ведаюць, а вось маладое пакаленне – не. А гэта ж цэлы пласт культуры беларускага народа, і нельга дапусціць, каб ён знік. Добрую прапанову ўсе падтрымалі з энтузіязмам. Самымі распаўсюджанымі ў вёсцы даўней былі вячоркі. З іх і пачалі. Абрад атрымаўся цікавым і займальным і адначасова напоўненым глыбокім сэнсам: як добразычліва і дружалюбна людзі раней адносіліся адзін да аднаго, як умелі цікава разам праводзіць вольны час. Пад сілу аб’яднанню і калядкі, і заручыны, і адведзіны, і  іншыя напоўненыя глыбокім сэнсам абрады.

Многа працавалі… I як вынік – перамаглі ў вобласці! Віншуем усіх членаў аб’яднання і іх кіраўніка, загадчыцу Мілявіцкага цэнтра вольнага часу і культуры Іну Вячэславаўну Машкала!

Выкарыстаны матэрыялы з газеты «Зара над Нёманам»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website