Да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Хроніка змагання. Частка 1

Пра Вялікую Айчынную вайну напісана шмат дакументальных і мастацкіх твораў. На жаль, да ХХІ стагоддзя ў друку, інтэрнэце з’явілася і працягвае з’яўляцца сёння шмат хлусні і фальсіфікацый, горкіх і ганебных выказванняў, як сама фашысцкая навала. Аднак нават лічбы — гаваркія і красамоўныя — здольны данесці да нас Праўду!

Многія юныя сучаснікі любяць матэматыку, і я ўпэўнены, што мова лічбаў здольна прымусіць задумацца яшчэ і яшчэ раз над тым, што трэцяя сусветная вайна не павінна паўтарыцца, што нельга абыякава ставіцца да нацыянальнай гісторыі, да Перамогі, якую нам данеслі ў спадчыну прадстаўнікі мінулых пакаленняў. Прычым надта дарагой цаною — мільёнаў жыццяў…

Кажуць, што лічбы сухія. Аднак менавіта яны красамоўна сведчаць пра маштаб вайны, пра драматызм падзей, трагедыю народаў планеты Зямля.

 Гітлер запланаваў правесці маланкавую вайну — усяго за 150 дзён, аднак працягвалася Вялікая Айчынная доўгія 1 418 дзён і начэй.

 22 чэрвеня 1941 г. першым прыняў удары гарнізон Брэсцкай крэпасці, абаронцы якой здолелі супрацьстаяць ворагу звыш месяца. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм цытадэль атрымала ганаровае званне “Крэпасць-герой”.

Крэпасць ужо даўно стала адным з самых патрыятычных і знакавых месцаў Бацькаўшчыны, сапраўдным сімвалам савецкага супраціўлення ў Другую сусветную вайну.

 Агульная франтавая лінія вайны склала 3 000 км. Савецкія войскі ў вайну прайшлі з усходняга боку на захад 2 000 км, вызваляючы на гераічным шляху гарады, пасёлкі і вёскі Айчыны.

 Ваенныя падзеі адбываліся ў 1941—1945 гг. на адлегласці 3 мільёны кв. км на асноўных васьмі стратэгічных франтах.

 На 165-ты дзень вайны савецкім войскам удалося прыпыніць наступленне гітлераўцаў пад Масквой — і такім чынам план Барбароса быў сарваны.

 Ленінградская блакада пачалася 8 верасня 1941 года, працягвалася 872 дні, разарваць яе змаглі толькі 27 студзеня 1944-га. За гэты час памерла ад голаду і бамбардзіровак 800 000 жыхароў.

 Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 — 2 лютага 1943 г.) — магутная бітва паміж Чырвонай Арміяй, Вермахтам і арміяй краін “восі. У бітве мы пазбавіліся 480 000 чалавек.

 Узяць стратэгічную ініцыятыву і перайсці з абароны ў наступленне салдатам і афіцэрам Чырвонай Арміі дазволіла легендарная Курская бітва (5 ліпеня — 23 жніўня 1943 г.), якая пачалася на 743-ці дзень вайны. Мэтай Бітвы на Курскай дузе быў зрыў наступлення сіл Вермахта. Па сваіх маштабах, сродках, напружанасці гэта адна з самых ключавых бітваў вайны, самае магутнае танкавае змаганне, у якім удзельнічалі каля 2 мільёнаў чалавек, 6 тысяч танкаў, 4 тысячы самалётаў.

 Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын.

КАМАРЫН СЁННЯ ПАМЯТУЕ

 

 Аутар Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website