На Свіслаччыне працягваецца ўручэнне юбілейных медалёў «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Узнагароды атрымалі тры жанчыны, якія пражываюць на тэрыторыі Поразаўскага сельскага савета.

На долю кожнай з іх выпала нямала выпрабаванняў, бо яны былі вывезены ў Германію. Ганне Антонаўне Навасад з вёскі Навасады было тады сем гадоў. Яе аднафаміліца, жыхарка Дзешкаўцаў Старых, Данута Палікарпаўна Навасад нарадзілася на Нямеччыне. Марыя Антонаўна Харко ў сямнаццацігадовым узросце разам з другімі землякамі-равеснікамі апынулася на чужбіне ў ролі бясплатнай рабочай сілы.

Узнагароды са словамі падзякі за стойкасць, сілу духа жанчынам уручылі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч, начальнік асабовай групы Свіслацкага раёна Ілья Ушанаў, старшыня Поразаўскага сельсавета Віктар Акудовіч.

Людміла БАЛЫШ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website