За нашым словам – лёсы, жыццё простых людзей…

Прыгожа, ярка і па-сямейнаму цёпла прайшоў 80-гадовы юбілей Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца”.

Імпрэза з гэтай нагоды ладзілася ў РЦКіНТ. Прыемна, што зала была запоўнена, а значыць, у нас – журналістаў раёнкі – шмат сапраўдных сяброў. Раздзяліць радасць падзеі разам з намі прыйшлі старшыня Шчучынскага райвыканкама А.В. Садоўскі, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама С.С. Шумейка, былыя кіраўнікі раёна, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў Шчучынскага райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. Сярод гасцей былі і пазаштатныя карэспандэнты газеты, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, прадпрымальнікі, калегі, святары храмаў нашага горада і чытачы. Не абышлі ўвагай ветэранаў працы, былых работнікаў рэдакцыі газеты і друкарні.

Са святам усіх шчыра павіншаваў галоўны рэдактар ​​газеты Сяргей Генадзьевіч Каспярчук, які да таго ж зрабіў цікавы экскурс у гісторыю.

Кожная юбілейная дата – гэта заўсёды нагода для падвядзення вынікаў дзейнасці, нагода для таго, каб выказаць падзяку за плённую працу. Лепшыя з лепшых пад бурныя апладысменты за значны асабісты ўклад у развіццё рэгіянальнай журналістыкі, творчыя дасягненні і ў сувязі з 80-гадовым юбілеем раённай газеты атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Са сцэны на працягу ўсяго вечара гучалі цёплыя словы, віншаванні і прызнанні.

 З прыгожым юбілеем “Дзянніцу” павіншавалі не толькі таленавітыя артысты РЦКіНТ, але і легендарны калектыў – Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры». Жывы гук, прыгожыя песні і сапраўднае шоу ад беларускіх артыстаў стала цудоўным падарункам не толькі для нас, але і для ўсіх шчучынцаў. Дзякуй усім, хто ў гэты дзень быў побач з намі! Дзянніца – заўсёды разам!

  

Ганна КАСПЕР.

Фота Алы БІБІКАВАЙ.

Администрация сайта присоединяется ко всем поздравлениям и желает коллективу творческого взлёта, хороших и душевных репортажей о судьбах людей, о ветеранах труда и вооружённых сил, размышлений о сегодняшнем и будущем. Всем хорошего настроения и удачи. Благодарим за оказание помощи в  освещении  жизни ветеранов района. С уважением администратор сайта Владимир Сытых.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website