Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Астраўцы ўшанавалi прадстаўнікі розных пакаленняў

Гісторыя складаецца з падзей – дробных і адметных, радасных і трагічных, імклівых і расцягнутых на гады. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адносіцца да тых дат, якія трэба ведаць і памятаць. Для ўшанавання гэтай гістарычнай падзеі і сабраліся 7 лістапада ля помніка Уладзіміру Леніну ў Астраўцы актывісты камуністычнай партыі, ветэраны працы і прадстаўнікі ГА БРСМ. 

– Сённяшні дзень – не проста чырвоны дзень календара, а памяць аб вялікай дзяржаве, якую ведалі ва ўсім свеце і лічыліся з ёй, – адзначыў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Собалеў. – Вельмі добра, што на мітынгу прысутнічае моладзь – вы не толькі ўдзельнічаеце ва сённяшняй урачыстасці, але бачыце і можаце пагутарыць з людзьмі, якія выраслі, працавалі ў Савецкім Саюзе і захавалі аб тым часе прыемныя ўспаміны.

– Сапраўды, мы нарадзіліся ў вялікай краіне – Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, – дапоўніла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Мы, дзеці рабочых і сялян, атрымалі тут адукацыю і першае працоўнае месца. Мы жылі не шыкоўна, але былі шчаслівымі і ў нас заўсёды быў такі дэвіз: “Перш думай пра Радзіму, а пасля пра сябе”. Мы былі і засталіся патрыётамі. І мы ведаем, што ў нашай цяперашняй Беларусі захаваліся лепшыя традыцыі таго часу. Хочацца, каб падрастаючае пакаленне працягвала іх і надалей.

Пасля гэтага ўдзельнікі мітынгу ўсклалі да помніка Уладзіміра Леніна кветкі і не спяшаліся разыходзіцца, успамінаючы падзеі таго часу.

 

Текст и фото: Марина Мацкевич, «Островецкая правда», http://www.ostrovets.by/

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website