Савет ветэранаў у Астравецкiм раёне наведаў дом сямейнага тыпу
Як паведамляе газета «Астравецкая праўда», з падарункамі да дзяцей у дом сямейнага тыпу завіталі ветэраны.
Кнігі «Я пазнаю свет», казкі, размалёўкі, цацкі і салодкі падарунак ад раённага савета ветэранаў перадалі выхаванцам дома сямейнага тыпу ў Астраўцы Ірына Шляхтун і Уладзімір Мартынаў, пажадаўшы дзецям шчаслівага новага года і здзяйснення запаветных мар.
Прыемнай нечаканасцю для гасцей ад сям’і Гродэль сталі падсвечнікі, зробленыя сваімі рукамі.
http://www.ostrovets.by/